@article{гущинский_2019, title={Трансфармацыя судовай сістэмы на тэрыторыі Беларусі (1772–1796)}, abstractNote={Дэталёва і комплексна раскрываюцца змены ў судовай сістэме на тэрыторыі Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Расійскай імперыі (у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1793, 1795 гг.). У перыяд праўлення Кацярыны ІІ мясцовая судовая сістэма падверглася значным пераўтварэнням, накіраваным на яе ўпарадкаванне, узмацненне дзяржаўнага кантролю над ёй, а таксама ўкараненне мадэлі судаўладкавання па расійскім ўзоры. Важнейшае значэнне ў дадзеным кантэксце мела ўвядзенне дакумента «Учреждения для управления губерний Всероссийския империи». Пры гэтым у сферы грамадзянскага судаводства захоўвалася дзеянне мясцовых норм права (Статута ВКЛ 1588 г. і сеймавых канстытуцый Рэчы Паспалітай) і выкарыстанне польскай мовы. Гэта дазваляла адаптаваць новыя парадкі ў сферы суда да спецыфікі дадзенай тэрыторыі і, натуральна, спрыяла іх укараненню. З іншага боку, гэта было ў пэўным сэнсе прыкметай прызнання і замацавання за краем асобага палітыка-прававога статусу. Пасля замены на расійскім прастоле Кацярыны ІІ яе сынам Паўлам І у агульных рысах была адноўлена структура судовых органаў перыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай.}, publisher={Belarusian State University}, author={Гущинский}, year={2019} }